У Беларусі плануецца ўзмацніць адміністрацыйную адказнасць грамадзян за выкід смецця ў неналежным месцы.

Пра гэта паведаміла сёння на прэс‑канферэнцыі доктар‑гігіеніст аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Жаўняк.

Паводле словаў спецыяліста, ёсць адпаведнае даручэнне Савета міністраў. «Зараз гэтае пытанне разглядаюць сумесна міністэрствы аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, МУС і іншыя», — сказала Ірына Жаўняк. Аднак, дадала яна, нявырашаным застаецца пытанне, хто будзе штрафаваць чалавека, які, да прыкладу, на прыпынку кінуў смецце міма скрыні.

У сваю чаргу начальнік аддзела выкарыстання і аховы вод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Сліж патлумачыла, што гаворка ідзе пра так званае дробнае смецце, якое па класіфікацыі не адносіцца да адкідаў, г.зн. дробнага бытавога смецця. Паводле яе словаў самымі праблемнымі месцамі ў гэтым дачыненні з’яўляюцца пляжы, прыпынкі, прыгарадныя і лесапаркавыя зоны. Начальнік аддзела адзначыла, што, напрыклад, ва Ўкраіне за кінуты міма скрыні недакурак могуць аштрафаваць на 180 грыўняў (каля 70 тыс. рублёў)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?