Для прагляду даступныя ролікі, зроблены ў межах праграмы «Прасоўванне+» на тэлеканале «Лад».

Відэа на песні Лявона Вольскага «Пахне чабор», «Нейра Дзюбеля» «Касманаўты», Алеся Камоцкога «Мітусня», Hand Made «Вуліца-дым», Аляксандры і Канстанціна «Shiver & Shake» і дзесяткі іншых кліпаў беларускіх выканаўцаў можна паглядзець на сайце тэлеканала.

Простыя ролікі з немудрагелістымі сюжэтамі для некаторых музыкаў сталі адзінай магчымасцю патрапіць на дзяржаўнае тэлебачанне.

Саму праграму «Прасоўванне+» можна паглядзець па нядзелях у 23.30. На час летніх вакацыяў будуць паўтараць ранейшыя выпускі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?