6 чэрвеня на 58-м годзе жыцця памёр былы старшыня Мінскага гарвынканкаму Міхаіл Паўлаў.

Міхаіл Паўлаў.

Міхаіл Паўлаў.

У красавіку летась Міхаіл Паўлаў быў шпіталяваны ў 5-ю клінічную бальніцу Мінска.

7 красавіка яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу.
Аперацыю рабіў прафесар Арнольд Смеяновіч. Рэабілітацыю былы мэр праходзіў у Ізраілі.

У верасні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная аперацыя. На дзяржаўную працу ён так і не вярнуўся, хоць Лукашэнка і казаў, што Паўлаў адчувае сябе някепска і будзе пераведзены на іншую працу.

У красавіку журналісты «Народнай волі» сустрэлі Міхаіла Паўлава ў Драздах.

«Нармальна ўсё будзе, — казаў тады Паўлаў. — Я хадзіў, хаджу і буду хадзіць».

Сам Паўлаў, як і Лукашэнка, паходзіць са Шклоўскага раёна (нарадзіўся 1 верасня 1952 года ў пасёлку Ордаць). Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Акадэмію народнай гаспадаркі пры ўрадзе Расіі.

Працоўную дзейнасць пачынаў электразваршчыкам. Пасля арміі лёс занёс Паўлава ў Баранавічы, дзе і пачалася кар’ера будучага мэра.

Цягам дзесяці гадоў ён узначальваў калектыў Баранавіцкага заводу гандлёвага машынабудаўніцтва.

З 1997 года — старшыня Баранавіцкага гарвыканкаму. Праз тры гады становіцца мінскім мэрам. З апошняй пасады сышоў па стане здароўя.

За час кіравання Паўлава ў сталіцы было пачата мноства будоўляў, горад пашыраўся. Будаваліся не толькі новыя дамы, але і гіпермаркеты, офісныя цэнтры, паркінгі, хакейныя пляцоўкі. Разам з тым, часта не ўлічваліся гістарычныя збудаванні, якіх было нямала зруйнавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?