Прэм’ер‑міністр Канады Стывен Харпер прыняў у сваім кабінеце дэлегацыю беларускай апазіцыі, што знаходзіцца зараз у Атаве.

У Канаду паляцелі лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, а таксама тры прадстаўнікі АГП — Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзмітрыеў.

Анатоль Лябедзька зазначыў, што «Канада і яе лідэр паслядоўна і прынцыпова прытрымліваюцца каштоўнаснага падыходу ў знешняй палітыцы. Для Беларусі, якая стаіць на парозе прэзідэнцкай кампаніі, гэта асабліва актуальна».

Сам Харпер адзначыў, што «Беларусь — гэта праблема, якая патрабуе ўвагі з боку сусветнай супольнасці».

«Напэўна, у папярэднія некалькі гадоў у кабінетах улады Атавы не гаварылі столькі і адразу пра Беларусь колькі за гэтыя тры дні», — працягвае А.Лябедзька.

Сёння візіт палітыкаў у Канаду канчаецца. Наступным прыпынкам беларускай дэлегацыі будзе Вашынгтон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?