За няпоўны месяц працы ў більярдным клубе Шчучына ў якасці бармэнкі 19-ці гадовая дзяўчына «пазычыла» алкагольных напояў на суму каля 9 мільёнаў рублёў, паведамляе гродзенскі рэсурс s13.

У більярдным клубе быў шырокі асартымент алкагольнай і іншай прадукцыі. Аднак на пачатку лютага ва установе з’явілася новая бармэнша. Дзяўчына хутка зарынтавалася ва ўласнай беспакаранасці і пачала адзначаць вечарынкі і выезды на прыроду з сябрамі актыўна выкарыстоўваючы асартымент свайго бару. Так працягвалася каля месяца. Бармэнка нават не спрабавала схаваць крадзяжу — барная стойка вельмі хутка апусцела.

Зараз за крадзёж спіртнога ёй давядзецца адказваць перад законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?