12-13 чэрвеня ў Полацку адбудзецца фэст сярэднявечнай культуры «Рубон», прымеркаваны да 1148-годдзя горада.

У фэсце возьмуць удзел каля 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Мінска, Гродна, Баранавіч, Гомеля, Віцебска, Оршы, Ліды і іншых гарадоў Беларусі. Уваход на фестывальную тэрыторыю ўпершыню стане платным: для дарослых квіток будзе каштаваць 4 тысячы рублёў. Аднак для дзяцей уваход застанецца вольным.

На фестывалі пройдуць турніры для цяжка ўзброеных латнікаў і «Ратна кола» для лёгка ўзброеных ваяроў, а таксама масавыя бітвы — бугурты. Будуць спаборніцтвы лучнікаў і вершнікаў. І, канешне, штурм замка. Гасцей будуць забаўляць старажытнымі славянскімі гульнямі, танцамі ў сабатонах (вялікіх жалезных ботах). У імпрэзаваным сярэднявечным горадзе раскінуцца святочныя гандлёвыя шэрагі і кірмаш рамеснікаў. 12 чэрвеня пройдзе конкурс вулічных тэатраў і плануецца прэм’ера пластычнага спектаклю «Выпрабаванне агнём», у якім таэтральная дзея будзе спалучацца з вогненным шоу. На сёлетні «Рубон» запрошаны вядомыя музычныя гурты — «Стары Ольса», «Яварына», «Гальярда», «Cornus Copia».

Арганізатары фестывалю — Полацкі гарвыканкам і народны тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі звяз».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?