Для тых, хто часта выязджае за мяжу і хоча пастаянна заставацца на сувязі, існуюць тры асноўныя варыянты дзеянняў. Пра цэны на першы з іх — роўмінг — «Наша ніва» пісала ўчора.
Цяпер час вылучыць плюсы і мінусы яшчэ аднаго — турыстычнай
Плюсы
Бясплатныя ўваходзячыя званкі. Цяпер не трэба пакутліва пралічваць, як прымусіць суразмоўцу ўкласціся ў хвіліну размовы. Хоча размаўляць — хай плаціць сам. Такая прапанова дзейнічае ў 63 краінах свету. Большасць еўрапейскіх краін уваходзяць у гэты спіс.
Бясплатныя ўваходзячыя SMS. Як і роўмінгу, за атрыманыя паведамленні плаціць нічога не трэба.
Параўнальна танныя званкі ў Беларусь. Напрыклад, хвіліна званка з Францыі ў Беларусь каштуе 4100 рублёў плюс падаткі. А вось на Сімтрэвел — 1770 рублёў.
Адна
Лёгка купіць. Пункты продажу раскіданыя па ўсёй Беларусі — у спісе каля 30 гарадоў. У адным толькі Мінску картка прадаецца больш чым у 30 крамах «Связного».
Грошы «не згараюць». Нават праз год можна дастаць картку з паліцы, і сувязь яна запрацуе.
Мінусы
Кошт званка на GlobalSim фактычна перакладваецца на таго, хто тэлефануе. Пазваніць сваяку на турыстычную картку з мабільнага нумару МТС, Велком ці Лайф будзе каштаваць 1100–2200 у залежнасці ад тарыфнага плана. Танней за ўсё званіць са стацыянарнага тэлефона. За хвіліну размовы «Белтэлекам» возьме 540 ці 750 рублёў у залежнасці ад часу сутак.
Вялікі першасны ўнёсак. Картка з $1 на рахунку каштуе каля $25. Далейшыя карткі
Новы нумар. Прыйдзецца прадыктаваць усім тым, ад каго варта чакаць званка, нумар у фармаце +372 ХXX XXX XX. Калі ж званіць з гэтага нумару самому, не абыйсціся без паўхвіліннага расповеду, з якога нумару тэлефануеш.





