Размовы па мабільніку, паход у кіно, залішняя маўклівасць могуць вам нашкодзіць.
Спатканні — цэлы свет са сваімі законамі і рытуаламі. Восем рэчаў, якіх не варта рабіць да/падчас/пасля першага спаткання.
1. Хлусіць на сайце знаёмстваў
Чалавека, які даведаецца, што вы схлусілі, апануе расчараванне. Кажы праўду. Мы лепшыя за нашы ілюзіі!
2. Ісці ў кіно
Першае спатканне прызначана для знаёмства двух людзей, а не для знаёмства з Сарай Джэсікай Паркер. Абодва бакі прыходзяць на першае спатканне, каб выйсці з яго хаця б з мінімальнымі ведамі пра другі бок, каб вызначыцца наконт працягу. Сядзенне перад экранам не вырашыць гэтай задачы.
3. Размаўляць па мабільніку
Акрамя кіраўнікоў дзяржавы і выратавальніка свету доктара Хаўза, усе астатнія людзі могуць дазволіць сабе час ад часу выключаць мабільнік. Маеце сур’ёзныя намеры — выключце мабілу.
4. Не казаць пры канцы спаткання пра свае пачуцці
Непісаныя законы спатканняў кажуць, што фраза «Добранька, стэлефануемся» азначае, што ніхто званіць не будзе. Наша парада: калі вам, праўда, спадабалася спатканне, скажыце пра гэта. Гэта дазволіць другому боку пачувацца пэўней. Да таго ж, у такім выпадку імгненна адчуеце, ці вашыя пачуцці ўзаемныя.
5. Імкнуцца да фізічнай блізкасці і апранаць адкрытае адзенне
Калі вы марыце пра сур’ёзную сувязь, не спяшайцеся са збліжэннем. Сачыце за другім чалавекам: словы, жэсты, позіркі скажуць вам, ці варта працягваць.
6. Пытанне аплаты рахункаў
Кожны мужчына павінны ўлічыць, што нягледзячы на пашырэнне фемінізму ў нашых краях, большасць беларускіх жанчын па-ранейшаму чакае, што на іх спатканні разлічвацца будзе менавіта мужчына. З іншага боку, калі жанчына чакае, што мужчына будзе плаціць, не трэба прыходзіць на спатканне галоднай.
7. Запаўняць увесь час размовамі і не даваць другому боку адкрыць рот
Ёсць шмат людзей, якія ад усхваляванасці гавораць і гавораць. «Аднабаковыя» спатканні будуць павярхоўнымі, бо толькі адзін з дваіх прэзентуе сябе як след.
П.С.
8. Ніколі не шкадуйце, што прыйшлі.
Ваша спатканне — цудоўная магчымасць сустрэць калі не вашу палавіну, дык проста цікавага чалавека, або паслухаць адрозныя ад вашых погляды на жыццё.





