У Беларусі, па дадзеных на 9 чэрвеня, купанне забаронена ў сямі зонах масавага адпачынку насельніцтва, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У Брэсцкай вобласці ў спіс праблемных месцаў для купання трапіла зона адпачынку вадасховішча «Мышанка» Баранавіцкага раёна. Прычына — неадпаведнасць пробаў вады па мікрабіялагічных паказчыках.

Пастановы аб забароне купання санэпідслужбы вынесла і ў Гомельскай вобласці. Прычына забароны — адсутнасць адпаведнага ўладкавання пляжу. Гэта зоны адпачынку вадаёмаў у Камунарах, Дуравічах, Крыўску, Кашалёве, Чырвоным Сцягу Буда-Кашалёўскага раёна, а таксама вадаём у Патапаўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?