Былы капітан зборнай Францыі Зінэдзін Зідан у інтэрв’ю французскаму тэлеканалу Canal Plus даволі рэзка выказаўся пра цяперашнюю нацыянальную каманду.

Ён, у прыватнасці, раскрытыкаваў настаўніка «трохкаляровхы» Раймона Даменека, сказаўшы, што ён не трэнер і не можа арганізаваць камандную гульню. Таксама Зідан заўважыў, што футбалісты павінны адчуваць адказнасць за свае дзеянні і забыць пра сваё эга на час чэмпіянату свету, калі хочуць рэалізаваць свой патэнцыял.

Нагадаем, у стартавым матчы турніру французы згулялі ўнічыю з Уругваем (0:0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?