Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні змяненні у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У іх закранутыя пытанні прыцягнення да адказнасці кіроўцаў, якія перавысілі дазволеную хуткасць руху, а іх парушэнне было зафіксавана відэакамерай.

Плануецца, што да адказнасці будзе прыцягвацца ўласнік машыны.

Калі ж ён не кіраваў аўтамабілем у момант фіксацыі правапарушэння, то яму самому прыйдзецца даказваць сваю невінаватасць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?