Толькі такім спосабам удалося спыніць парушальніка. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс‑службы мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

 На гэтым аўто п'яная істота, уцякаючы ад міліцыянтаў, збіла дзяўчыну. Вул. Малініна, 14 чэрвеня.

На гэтым аўто п'яная істота, уцякаючы ад міліцыянтаў, збіла дзяўчыну. Вул. Малініна, 14 чэрвеня.

 Па словах відавочцаў, брыгады "хуткай" дапамогі не вельмі спяшаліся да параненай дзяўчыны.

Па словах відавочцаў, брыгады "хуткай" дапамогі не вельмі спяшаліся да параненай дзяўчыны.

(с) Фота onliner.by

Аўтамабіль «Лянча» супрацоўнікі ДАІ заўважылі, калі ён праехаў на чырвонае святло на скрыжаванні Ракасоўскага і Ванеева. Парушальнік спыніўся на наступным светлафоры, бо перад ім стаяў шэраг машын. Але пасля таго, як аўто падыйшоў інспектар ДАІ, кіроўца заехаў на тратуар і паехаў далей. Машына ДАІ пачала пераслед. Уцякаючы ад пагоні, парушальнік ледзь не збіў інспектара, які выйшаў на праезную частку, спрабуючы спыніць яго.

Падчас уцёкаў кіроўца «Лянчы» пратараніў два аўтамабілі, а на адным са светлафораў выехаў на тратуар і збіў жанчыну, распавёў Ластоўскі.

«Супрацоўнік ДАІ прыняў рашэнне выкарыстаць табельную зброю каб спыніць транспартны сродак, бо інакш спыніць яго было не магчыма».

Інспектар зрабіў 8 стрэлаў і прабіў заднія колы, але машына не спынілася і збочыла на вуліцу Малініна. Ужо там інспектар на службовым аўто падрэзаў «Лянчу» і прыціснуў да ўзбочыны дарогі.

Кіраваў аўтамабілем раней асуджаны за рабаўніцтва 39‑гадовы мужчына. Як паказаў аналіз крыві, ён быў п’яны (2,23 праміле).

Парушальніка яшчэ ў 2008 годзе пазбавілі правоў за кіраванне ў п’яным выглядзе. Каб пакатацца гэтым разам, аўтамабіль ён угнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?