У сувязі з трэніроўкамі зводнай роты ганаровай варты ўвечары 18 чэрвеня будзе перакрыты рух транспарту на частцы праспекта Незалежнасці ў Мінску.

Рух будзе абмежаваны ад вуліцы Леніна да вуліцы Казлова з 21.30 да 24.00. Да заканчэння трэніровак будзе арганізаваны аб’езд па прылеглых вуліцах.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам гэтых абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?