Вечарам серады зборная Францыі прайграла на чэмпіянаце свету па футболе зборнай Мексіцы з лікам 0:2 (Эрнандэс, 64. Бланко, 79 - з пенальці).

Цяпер пасля двух тураў становішча ў групе «А» наступнае:

Уругвай, Мексіка - 4, Францыя, ПАР - 1.

У апошнім туры, у наступны аўторак, гуляюць між сабой Уругвай - Мексіка, у другім матчы ПАР - Францыя.

Каб супольна выйсці ў 1/8 фіналу, зборным Уругвая і Мексікі дастаткова між сабой згуляць унічыю.
.

Не думаю, што іх за гэта нехта асудзіць.

АГ

***

У сераду на чэмпіянаце быў зафіксаваны першы хет-трык. Яго аўтарам стаў форвард зборнай Аргенціны Гансала Ігуаін. А падапечныя Дыега Арманда Марадоны разграмілі Карэю - 4:1

 Аўтар хет-трыка Гансала Ігуаін (у цэнтры).

Аўтар хет-трыка Гансала Ігуаін (у цэнтры).

У першым туры абедзве гэтыя каманды атрымалі перамогі. Лацінаамерыканцы адужалі Нігерыю, а Карэя — Грэцыю.

У гэтай гульні Аргенціне зноў удалося забіў хуткі гол. Прычым адзначыўся футбаліст па прозвішчу Пак Чу Юн. Пасля падачы з флангу мяч трапіў у ягоную нагу і адляцеў у вароты — аўтагол.

Потым Ігуаін забіў галавой у блізкі кут. Аднак ужо ў кампенсаваны час карэйцы намаганнямі Лі Чун Юн, які скарыстаўся шкалярскай памылка Дамічэлеса, адзін мяч адыгралі.

Другі тайм пачаўся з атак карэйцаў. Некалькі разоў яны былі блізкія да ўзяцця варот, але не шанцавала.

А потым слова ўзяў Месі. Першы ягоны ўдар адбіў Чон Сон Рэн, дабіванне прыйшлося ў штангу, але мяч удала адскочыў да Ігуаіна — 3:1.

Карэйцы не паспелі адысці ад шоку, як Агуэра закінуў мяч у штрафную ўсё таму ж Ігуаіну, і форвард «Рэала» аформіў хет‑трык.

Пазней прайшоў матч Нігерыя - Грэцыя. Грэкі перамаглі 2:1.

Пасля двух тураў становішча наступнае: Аргенціна - 6, Карэя, Грэцыя - 3, Нігерыя - 0.

У аўторак, у апошнім туры сустракаюцца: Аргенціна - Грэцыя, Нігерыя - Карэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?