У ноч з 26 на 27 чэрвеня за 80 кіламетраў на поўнач ад Манрэаля, на маляўнічым узбярэжжы ракі таксама адбудзецца святкаванне Купалля.
На свяце будуць абавязковыя карагоды ды скокі праз вогнішча, пад традыцыйныя купальскія спевы. Крупнік ды танцы з гульнямі пад беларускую дуду не дадуць удзельнікам замерзнуць ці сумаваць.

У ноч з 10 на 11 ліпеня беларусы Таронта збіраюцца на Купалле ў традыцыйным месцы — на тэрыторыі цэнтру адпачынку «Слуцак», што знаходзіцца за 250 км на поўнач ад Таронта.

Нягледзячы на тое, што з тэхнічных прычынаў святкаванне сёлета адбываецца вельмі позна, на Купаллі ў канадыйскім «Слуцку» будзе ўсё, чаму належыць быць на гэтым свяце: песні, карагоды, скокі праз вогнішча і пад гармонік; «цёмныя сілы» будуць намагацца скрасці Купалінку, але Князь-Купаліш з дружынаю абавязкова выратуе яе; пад раніцу па возеры Манітоўвабінг паплывуць купальскія вяночкі з запаленымі свечкамі. Купалле — улюбёнае і самае масавае свята таронтаўскіх беларусаў, штогод на яго з'яжджаецца больш за сто чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?