«Лос‑Анджэлес Лейкерс» выйграў у заключным сёмым матчы фінальнай серыі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі ў «Бостана Селтык» з лікам 83:79 (14:23, 20:17, 19:17, 30:22) і заваяваў чэмпіёнскія пярсцёнкі.

Найлепшым у матчы ў «Лейкерс» быў Кобе Браянт, які набраў 23 балы і зрабіў 15 падбораў. Браянт таксама прызнаны найлепшым гульцом фінальнай серыі.

Лік у серыі 4‑3: (першы матч — 102:89, другі — 94:103, трэці — 91:84, чацвёрты — 89:96, пяты — 86:92, шосты — 89:67).

«Лейкерс» такім чынам абараніў абараніў тытул чэмпіёнам НБА, які ён узяў летась. А наогул гэта 16‑ты тытул клуба, які напачатку базаваўся ў Мінесоце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?