21—22 чэрвеня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Як паведамілі у беларускім знешнепалітычным ведамстве, найбліжэйшым часам будзе апублікавана праграма візіту.

Тым часам намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС РФ Ігар Лякін‑Фралоў паведаміў сёння журналістам, што ў Мінску Сяргей Лаўроў правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, перадае РІА Новости. Міністры плануюць абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін і міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы еўрапейскай бяспекі.

Неабходна адзначыць, што 21 чэрвеня завяршаецца тэрмін ультыматуму, выстаўленага «Газпромам» Беларусі ў сувязі з запазычанасцю за пастаўкі газу. Як заявіў 17 чэрвеня ў Санкт‑Пецярбургу кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, з панядзелка пастаўкі расійскага газу ў Беларусь могуць быць скарочаныя на 85%, калі Мінск не ліквідуе запазычанасць. Паводле даных расійскага боку, доўг Беларусі складае прыкладна 200 мільёнаў долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?