Пракуратура Мінска распачала справу па ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару) ў дачыненні да выкладчыка аднаго са сталічных універсітэтаў.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, выкладчык падазраецца ў тым, што за спрыяльнае вырашэнне пытання здачы экзаменаў студэнтамі атрымаў 2.100 даляраў.

Падазроны затрыманы супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?