Трагедыя здарылася ў ноч на 16 чэрвеня ў Камянецкім раёне. Паводле слоў маці загінулай, 15 чэрвеня яна пафарбавала ложачак сваёй двухмесячнай дачкі і таму ўзяла яе спаць у сваю пасцель.

Прачнуўшыся ў дзве гадзіны ночы, жанчына знайшла немаўля мёртвай. Побач спала яшчэ адна дачка, трох гадоў. Мяркуючы па ўсім, трохгадовая дзяўчынка прыйшла да іх ноччу з іншага пакоя і лягла побач з маці і малодшай сястрой.

Устаноўлена, што смерць дзіцяці наступіла ад механічнай асфіксіі.

Абставіны няшчаснага выпадку высвятляе пракуратура Камянецкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?