Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, траўмы падлетак атрымаў у выніку наезду на плот.

Не маючы пасведчання, ён катаўся на матацыкле «Усход» ноччу ў вёсцы Бераставіца. Не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў плот.

Паводле інфармацыі УДАІ МУС, за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 14 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх два чалавекі загінулі і 16 атрымалі траўмы.

У наступныя выхадныя дні асабовы састаў Дзяржаўатаінспекцыі і спецыяльнага падраздзялення дарожна‑патрульнай службы «Страла» мае намер кантраляваць бяспеку дарожнага руху на аўтадарогах ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Асаблівая ўвага будзе надавацца перавышэнню ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, упраўленню транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, упраўленню транспартам вадзіцелямі, якія не маюць права ўпраўлення, парушэнням правілаў руху пешаходамі і веласіпедыстамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?