Ноччу 18 чэрвеня ў пункце пропуску «Брузгі» гродзенскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні перакрылі канал кантрабанды рэчаў з польскіх рынкаў.

Як паведамілі ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, два жыхары Скідаля і адзін гродзенец імкнуліся з розніцай у 10‑20 хвілін уехаць у Беларусь па «зялёным канале». Падчас паглыбленага надгляду ў транспартных сродках былі знойдзеныя блузкі, сарафаны і ніжняя бялізна.

Нелегальны тавар мытнікі ацанілі амаль у 10 млн. рублёў. Кантрабандыстам давядзецца заплаціць штраф у памеры да 10 базавых велічынь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру