Месцамі — да плюс 32.

У гэтыя выхадныя дні Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія прыйшлі з Заходняй Еўропы.

Гэтай ноччу па паўднёвым захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіныі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі чакаюцца моцныя дажджы
.

Вецер паўднёва‑ўсходні, ад 5 да 10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду. Днём у асобных раёнах скорасць ветру ўзмоцніцца да 15‑20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе 10‑17 градусаў вышэй за нуль.

Днём прагназуецца 16‑22 градусы цяпла, па ўсходзе паветра прагрэецца да 26 градусаў.

Прыкладна такім жа чакаецца надвор’е ў нядзелю, 20 чэрвеня. Тэмпература паветра ноччу складзе 12‑18 градусаў цяпла. Днём будзе 18‑24 градусы вышэй за нуль, па ўсходняй палове краіны — плюс 25‑30 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня ўзмоцняцца паўднёва‑ўсходнія вятры, з якімі ў Беларусь пачне паступаць вельмі цёплае паветра з поўдня еўрапейскай часткі Расіі.

Тэмпература паветра ў начны час аж да чацвярга, 24 чэрвеня, чакаецца 13‑20 градусаў цяпла.

Днём паветра прагрэецца да 22‑29 градусаў, па ўсходзе краіны — 30‑32 градусаў.

Месцамі будуць праходзіць кароткія летнія дажджы з навальніцамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру