Таварышы, родныя, ведаю: недаспадобы
Вам гэтых людзей выкшталцоныя, тонкія твары,
Іх колеры, нораў і мары.

Давайце адпусцім.
Драпежныя нашыя, ўсіх, хто да вас непадобны,
Пільнуеце вы, быццам котка кавалак вантробны.

Давайце прапусцім.
Жалезныя нашай краіны, агідна вам бачыць,
Кагосьці ў ружова-блакітным, хто верыць іначай
У блудным парыве?

Давайце іх прымем.

Я сам
ім не дам
і капейкі на іхнюю справу,
Але і не плюну, бо хто даў мне гэтае права?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0