Сінім пазначаныя ваяводствы, дзе перамог Камароўскі, блакітным -- Качыньскі. Інфаграфіка gazeta.pl.

Сінім пазначаныя ваяводствы, дзе перамог Камароўскі, блакітным -- Качыньскі. Інфаграфіка gazeta.pl.

Паводле папярэдніх звестак, на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, што прайшлі 20 чэрвеня, в.а. прэзідэнта Браніслаў Камароўскі («Грамадзянская платформа») набраў 41,22%, яго апанент, брат загінулага прэзідэнта Польшчы Яраслаў Качынскі («Права і справядлівасць»)- 36,74%.

На дадзены момант цэнтрвыбаркам апрацаваў больш за 95% бюлетэняў. Трэцім, пасля Камароўскага і Качынскага, ідзе прадстаўнік левых Гжэгаж Наперальскі, якога падтрымалі 14% палякаў. Гэта амаль сенсацыя, асабліва калі ўлічыць той факт, што большасць апытанняў давала Наперальскаму толькі 5%.

Усяго ў выбарах узялі ўдзел 10 кандыдатаў. Яўка выбарцаў склала крыху больш за 54%.

Згодна з заканадаўствам, паколькі ніводзін з прэтэндэнтаў не браў 50%, будзе другі тур, у якім за месца прэзідэнта пазмагаюцца Браніслаў Камароўскі і Яраслаў Качынскі. Зважаючы на адносна невялікі адрыў Камароўскага і растучую папулярнасць Качынскага другі тур можа прынесці сенсацыйны вынік. Паўплываць на які могуць тыя выбарцы, якія прагаласавалі за Наперальскага. Лідэр левых пакуль не абвясціў, каго з двух пазасталых кандыдатаў ён падтрымае, аднак сацыёлагі сцвярджаюць, што прыхільнікі Наперальскага больш схільныя галасаваць за «Грамадзянскую платформу».

Цікава, што брат Яраслава, Лех Качыньскі, у свой час таксама прайграў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў прадстаўніку «Грамадзянскай платформы» Дональду Туску. Аднак у другім туры выбараў перамог з адрывам 10% галасоў.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 4 ліпеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?