20 чэрвеня 6 чалавек загінулі ў выніку ДТЗ на Мінскай кальцавой прыкладна ў 20.50.
Фота onliner.by
Невядомы пакуль кіроўца на аўтамабілі «Фіят Брава» на кальцавой у раёне Курасоўшчыны не справіўся з кіраваннем, вылецеў з праезжай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, якая рухнула на машыну. Аўтамабіль разарвала надвое.
У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыры — два хлопцы і чатыры дзяўчыны — загінулі.
Узрост чацвярых загінуўшых — 19‑21 год.
Асобы яшчэ двух чалавек высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0