Урад Беларусі 21 чэрвеня накіраваў «Газпрому» ліст, у якім прапануе кампрамісны варыянт выхаду з крызіснай сытуацыі ў газавай сфэры.

Ліст падпісаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра Уладзімірам Сямашкам, паведамілі БЕЛТА ў апараце Саўміна.

Згодна з прапанаваным беларускім бокам варыянтам, «Газпром» неадкладна гасіць запазычанасьць за транзыт прыроднага газу перад «Белтрансгазам» у памеры $217 млн., а «Белтрансгаз» да 23 чэрвеня 2010 года ў поўным аб’ёме разьлічваецца за пастаўлены ў Беларусь у траўні 2010 года газ. Да 5 ліпеня 2010 году «Белтрансгаз» гасіць запазычанасьць у памеры $187 млн., якая ўтварылася за студзень-красавік 2010 году.

Пры гэтым беларускі бок просіць расейскі бок ўстрымацца ад далейшага абмежаваньня паставак газу ў Беларусь да поўнага выкананьня ўзаемных абавязацельстваў. У адваротным выпадку «Газпром» будзе падштурхоўваць рабіць адбор газу з транзытнай газатранспартнай сыстэмы для задавальненьня ў поўнай меры патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва Беларусі, — піша ў сваім лісьце Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?