Камітэтам дзяржаўнай бяспекі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў спынена супрацьпраўная дзейнасць двух жыхароў Мінска. Як паведамляе цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ, яны падбухторвалі кіраўніка будаўнічай кампаніі да давання хабару службовым асобам органаў дзяржкіравання за станоўчае вырашэнне пытання аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва жылога дома ў цэнтры Мінска.

Два дырэктары прыватных прадпрыемстваў былі затрыманы аператыўнай групай у офісе фірмы, што размешчана ў жылым доме ў мікрараёне Сухарава, у момант атрымання хабару ў 25 тысяч еўра. У дачыненні да затрыманых распачата справа на падставе ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэкса (падбухторванне і даванне хабару ў асабліва буйным памеры).

Затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?