Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 24 чэрвеня паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Ірына Барышнікава.

Яна нагадала, што, згодна з заканадаўствам, інтэрнет‑магазіны павінны зарэгістравацца ў Гандлёвым рэестры да 1 ліпеня. Усяго ў Беларусі, паводле інфармацыі Мінгандлю, працуюць больш як 3 тысячы магазінаў.

Паводле слоў Барышнікавай, »зарэгістравацца не складае вялікіх цяжкасцей, гэта робіцца па заяўным спосабе і праводзіцца бясплатна». Уладальнік магазіна па зацверджанай форме падае заяву са сваімі звесткамі ў мясцовы выканаўчы орган, які на працягу двух дзён рэгіструе яго ў рэестры, дадала яна.

Спецыяліст папярэдзіла: гандаль пасля 1 ліпеня магазінамі, не зарэгістраванымі ў рэестры, будзе з’яўляецца грубым парушэннем ліцэнзійнай дзейнасці.

Як патлумачыла Барышнікава, такое рашэнне было прынята ў мэтах абароны правоў спажыўцоў і ўпарадкавання дзейнасці інтэрнет‑магазінаў. Сярод прычын, па якіх магазінам можа быць адмоўлена ў рэгістрацыі, яна назвала наступныя: падаванне непраўдзівай або падманнай інфармацыі; рэалізацыя тавараў, гандаль якімі праз інтэрнет забаронены; спроба зарэгістраваць аб’ект гандлю, якому раней, менш як 12 месяцаў таму, было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?