Немагчымасць сумясціць прыемнае з прыемным нейрафізіёлагі тлумачаць тым, што працэс ўзбуджэння у нас адбываецца за кошт вылучэння ў арганізме шэрагу гаpмонаў. Падчас прагляду тэлевізара вылучаюцца дакладна такія ж гармоны, але стала і маленькімі порцыямі. У выніку незаўважна надыходзіць вычарпанне пачуццяў і жаданняў — на сэкс іх ужо проста не хапае.

Блакітны экран у літаральным сэнсе становіцца заменнікам інтымнага жыцця. Таго, хто правёў вечар перад «скрынкай», узбудзіць вельмі цяжка, амаль немагчыма. Асабліва гэта тычыцца жанчын, прырода якіх абумоўлівае вастрэйшую рэакцыю на хваляванні і раздражнення, ад чаго слабы пол здаецца першым. Пачуцці, што жанчына выдаткуе на «мыльную оперу» ці сямейнае ток‑шоу, фактычна «канфіскаваныя» з яе сэксу.

Гэтыя высновы сталі відавочнымі пасля правядзення адмысловага даследавання, падчас якога былі апытаныя дзве групы партнёраў прыблізна аднаго ўзросту. Першыя звычайна выключалі тэлевізар не пазней за 23.30, а другія не адрываліся ад экрану ажно да 2‑й ночы. І калі першыя займаліся сэксам у сярэднім чатыры разы на тыдзень, то другія — толькі два. У першай групе 80% жанчын дасягалі аргазму, у другой шчасціла толькі палове. Што ж тычыцца мужчын, то ў першым выпадку няўдачы ў сексе здараліся ў 19% апытаных, а ў другім — у 36%. Як гаворыцца, адчуйце розніцу!

Але ўсё ж не варта ўпадаць у паніку і сілай адцягваць каханых ад тэлевізара. Часам нават далёкія ад сэксу праграмы здольныя распаліць у нас сапраўднае полымя жарсці. Гэтак, калі ваш партнёр — футбольны заўзятар са стажам, то пасля трансляцыі пераможнага матчу любімай каманды на Чэмпіянаце свету ён амаль напэўна будзе здатны на выдатную ноч кахання!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?