У Беларусь прыйшлі карткі American Express
Эквайрынг картак кампаніі пачаў "БПС-Банк".
«БПС-Банк» і American Express абвясцілі пра пачатак супрацоўніцтва, у рамках якога «БПС-Банк» пачне эквайрынг карт American Express у Беларусі. Дамова пачне дзейнічаць з 2011 г.
Эквайрынг — прыём да аплаты плацёжных картак у якасці сродку аплаты.
Цяпер «БПС-Банк» будзе выступаць цэнтрам па апрацоўцы транзакцый, зробленых з выкарыстаннем картак American Express. Уладальнікі картак атрымаюць доступ да сеткі банкаматаў «БПС-Банк».
ЯВ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ