Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запатрабаваў ад міністра ўнутраных спраў Анатоля Магілёва цягам двух месяцаў вывучыць дзяржаўную мову.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у чацвер на нарадзе кіраўнікоў праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па пытаннях процідзеяння злачыннасці і ўзмацнення барацьбы з наркаманіяй.
Януковіч выказаў незадавальненне тым, што міністр унутраных спраў апублікаваў свой даклад падчас нарады на расійскай.
«Даю вам два месяцы, каб перайсці на ўкраінскую», — сказаў прэзідэнт.
0
0
0
0
0
0