Сучасныя касінеры шануюць памяць продкаў.

Сучасныя касінеры шануюць памяць продкаў.

28 чэрвеня, у 350‑ю гадавіну бітвы пад Палонкай, на яе месцы прайшла святочная імпрэза.

Спачатку ўдзельнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця і скасілі траву ля памятнага каменя‑валуна. Затым краязнаўцы Віктар Сырыца і Міхась Бернат расказалі пра гісторыю бітвы, баранавіцкія паэты Алесь Корнеў, Янка Збажына і Іван Лагіновіч прачыталі вершы, прысвечаныя нашым ваярам. Вялікае ўражанне на прысутных зрабіў выступ рыцарскага клубу «Шляхецкая застава».

На заканчэнні мерапрыемства патрыятычныя песні спявалі Галіна Ярашэвіч і Алесь Грыцавец, а саксафаніст Валер Шыла падараваў прысутным чароўныя гукі паланэза «Развітанне з радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага.

Баранавіцкая грамадскасць некалькі разоў усталёўвала на месцы бітвы памятны знак. Раённае кіраўніцтва падымала лямант. Маўляў, прыведзяце да таго, што Расея адмовіцца пастаўляць Беларусі нафту і газ. Помнік, асвечаны царквою і касцёлам, руйнавалі ўначы «невядомыя».

У царскі і савецкі час катэгарычна забаранялася гаварыць і пісаць пра перамогі над маскоўскім царом. Сёння, дзякуй Богу, наша дзяржава пазбаўляецца плебейства і комплексаў «малодшага брата» не толькі ў сацыяльна‑эканамічнай, палітычнай сферах, але і ў адзнаках сваіх гістарычных падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?