Міністэрства працы ўвяло новыя памеры карэктуючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак работнікам бюджэтных арганізацый. Гэтае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ведамства № 82 ад 22 чэрвеня, апублікаванага на сайце ўстановы.

Нагадаем, 1 чэрвеня тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый была павялічана на 11% і ўстаноўлена ў памеры 90 тыс. рублёў.

Карэктуючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, устаноўлены ў наступных памерах: з 1‑га да 2‑га разраду — 2,616; з 2‑га да 3‑га разраду — 2,290; з 3‑га да 4‑га разраду — 1,975; з 4‑га да 5‑га разраду — 1,714; з 5‑га да 6‑га разраду — 1,587; з 6‑га да 7‑га разраду — 1,465; з 7‑га да 8‑га разраду — 1,389; з 8‑га да 9‑га разраду — 1,327; з 9‑га да 10‑га разраду — 1,288; з 10‑га да 11‑га разраду — 1,232; з 11‑га да 12‑га разраду — 1,165; з 12‑га да 13‑га разраду — 1,122; з 13‑га да 14‑га разраду — 1,077; з 14‑га да 15‑га разраду — 1,032; з 15‑га да 16‑га разраду —1,025; з 16‑га да 17‑га разраду — 1,015; з 17‑га да 18‑га разраду — 1,010; з 18‑га да 19‑га разраду — 1,000; з 19‑га да 20‑га разраду — 0,996; з 20‑га да 21‑га разраду — 0,991; з 21‑га да 22‑га разраду — 0,987; з 22‑га да 23‑га разраду — 0,985; з 23‑га да 24‑га разраду — 0,983; з 24‑га да 25‑га разраду — 0,981; з 25‑га да 26‑га разраду — 0,980; з 26‑га да 27‑га разраду —0,979; па 27‑м разрадзе — 0,978.

Тарыфныя стаўкі (аклады) работнікаў бюджэтных арганізацый вылічваюцца шляхам паслядоўнага множання зацверджанай урадам тарыфнай стаўкі першага разраду на адпаведныя тарыфныя каэфіцыенты Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь і карэктуючыя каэфіцыенты, гаворыцца ў пастанове, якая набыла моц 1 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?