На час правядзення фестывалю «Славянскі базар» Беларуская чыгунка уводзіць новы хуткі цягнік. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі,

хуткі цягнік «Славянскі базар -2010» № 110/109 будзе курсіраваць з Мінска да Віцебска і назад з 7 па 16 ліпеня.
У яго складзе тры купэйныя вагоны, два СВ, тры камфартабельныя вагоны з месцамі для сядзення, вагон-рэстаран.

8, 10, 11, 13, 14, 16 ліпеня цягнік «Славянскі базар — 2010» адпраўляецца з Мінска ў 12.02 і прыбывае ў Віцебск у 15.32.

7, 9, 12, 15 ліпеня адпраўленне з Мінска ў 13.40, прыбыццё ў Віцебск у 17.10.

З Віцебска цягнік «Славянскі базар — 2010» адпраўляецца ў 1.10, прыбыццё ў Мінск у 5.32.

Расклад руху цягніка распрацаваны з улікам часу пачатку і заканчэння конкурсаў і канцэртаў.

Сёлета ў 19-м міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» возьмуць удзел 27 краін. У Летнім амфітэатры пройдзе 18 канцэртаў. Па традыцыі адбудуцца дзесяткі традыцыйных праектаў — кінапаказы, тэатральныя сустрэчы, джазавыя вечары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?