Вядучы спецыяліст аддзела перыёдыкі «Мінаблсаюздруку» Алена Церахава сказала, што на гэтым тыдні «Наша Ніва» да іх не паступала, і ў накладных яе не было.

Тое самае — у Брэсце. Начальнік аддзела арганізацыі гандлю «Брэстаблсаюздруку» Мікалай Марэйка паведаміў, што на гэтым тыдні «НН» не прыслалі. «Магчыма, не была праэкспедыяваная», — сказаў ён.

Таваравед «Магілёўаблсаюздруку» Вікторыя Церашкова сказала, што да іх паступілі толькі накладныя на «НН» №25 ад 7 ліпеня, а сама газета не паступала. «Дырэктар сказаў, што газеты не будзе», — паведаміла яна.

«Не можа такога быць», — кажа дырэктар «Віцебскаблсаюздруку» Людміла Віктараўна Южык. Паводле яе словаў, газета паступіла ў кіёскі без затрымак: «Ніякіх зрываў быць не можа, асабліва падчас «Славянскага базару». У той жа час чытачы ў Віцебску, Наваполацку і іншых газетаў газеты ў кіёсках пакуль не знайшлі.

Загадчык аддзедам розніцы «Гомельаблсаюздруку» Тамара Богусь паведаміла, што газета ў Гомель паступіла і была развезеная па кіёсках. У той жа час наш кар. газеты ў гомельскіх кіёсках не адшукаў.

Дырэктар «Гроднааблсаюздруку» Тадэвуш Ваўчкевіч быў у камандзіроўцы, таму на пытанне, ці ёсць «НН» у кіёсках Гродзеншчыны, адразу адказаць не змог. Паабяцаў разабрацца ў сітуацыі. Апроч яго ніхто ў «Гроднааблсаюздруку» на гэтае пытанне адказаць не ўзяўся.

Начальнік участка газетна-часопіснай экспедыцыі «Белсаюздруку», праз якую газета з друкарні ідзе па краіне, паведаміла, што «Наша Ніва» была праведзеная па накладных у звычайным парадку і разасланая. Супрацоўніку «НН» прадэманстравалі пусты склад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?