Піваварная кампанія Carlsberg павялічыла сваю долю ў ААТ «Аліварыя» (Мінск) з 30 да 47%. Пра гэта паведаміла дырэктар па камунікацыях Carlsberg Group ва Усходняй Еўропе Таццяна Антончык.

Яна адзначыла, што «пакуль

у кампаніі няма планаў па пакупцы кантрольнага пакета акцыі (51%)».

Раней абмяркоўвалася магчымасць пашырэння магутнасцяў беларускага прадпрыемства і будаўніцтва новай вытворчай плошчы.

«Канкрэтных планаў па пашырэнні магутнасцяў мінскай пляцоўкі ў нас няма. Для кампаніі цяперашнія магутнасці дастатковыя»,
 — зазначыла Антончык.

Паводле звестак, апублікаваных на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы (www.bcse.by), 5 ліпеня была зафіксавана здзелка па набыцці акцый ААТ «Піўзавод «Аліварыя». Былі прададзены 9.551 акцыя па цане 6.994,79 расійскага рубля за акцыю і 3.500 акцый па цане 913,34 долара за акцыю. Намінальны кошт акцыі складаў 376.590 беларускіх рублёў, сума здзелкі — 66.807.239 расійскіх рублёў і 3.196.690 долараў. Новы ўласнік з улікам раней набытых акцый цяпер валодае 49.762 акцыямі.

На піўзаводзе «Аліварыя» пакуль не каментуюць дадзеную здзелку.

Даведка. «Аліварыя» з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі вытворцам піва. У маі 2008 года ААТ «Піўзавод «Аліварыя» стала часткай міжнароднага канцэрна Carlsberg A/S, які выкупіў долю Baltic Beverages Holding. На дадзены момант Carlsberg з’яўляецца стратэгічным інвестарам і адным з галоўных акцыянераў «Аліварыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?