Чатырохзоркавы гатэль з'явіцца па суседстве з Лошыцкім паркам. Яго асновай стануць старадаўнія будынка былога піваварнага завода «Бровар», што месцяцца побач з Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексам.

У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Лошыцкі комплекс узяты пад ахову дзяржавы і аб'яўлены помнікам гісторыі, культуры і архітэктуры. Распрацаваны праект яго рэканструкцыі, у рамках якога плануецца і аднаўленне будынкаў «Бровар», праўда, з новымі функцыямі.

Будаваць гатэль на базе былога бровару падахвоціўся бізнес-цэнтр "Сталіца".

У гасцініцы будзе ўвесь неабходны набор памяшканняў: пакоі перамоў, SPA і фітнэс-цэнтр з басейнам, салон прыгажосці, банкетная зала.

На першым паверсе былога «Бровару» таксама прапануецца размясціць піваварны цэх з піўным рэстаранам.
Менавіта ў старадаўнім будынку будуць самыя лепшыя нумары гатэля - двух-і трохпакаёвыя апартаменты. А ўсяго ў комплексе прадугледжаны 150 нумароў рознай катэгорыі. З боку праезду Чыжэўскіх намечана адкрыць сувэнірныя крамы з асобным уваходам для наведвальнікаў Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу.

Першы этап праектавання завершаны, зараз пачалася распрацоўка архітэктурнага праекта. Будаўніцтва плануецца пачаць у 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?