Ганна Чэпмэн, абвінавачаная ў ЗША ў шпіянажы і вымененая на заходніх шпіёнаў у Расіі, падасць у суд на былога мужа за тое, што ён апублікаваў у прэсе яе старыя эратычныя фатаграфіі.

Свайго мужа Чэпмэн спакушала, чым магла.

Свайго мужа Чэпмэн спакушала, чым магла.

На вяселлі яны выглядалі шчаслівай парай.

На вяселлі яны выглядалі шчаслівай парай.

Першым мужам шпіёнкі быў просты англійскі пацан.

Першым мужам шпіёнкі быў просты англійскі пацан.

Няясна, ці выкарыстанню эратычных цацак шпіёнку вучылі ў школе разведкі,ці тое ішло ад прыроды.

Няясна, ці выкарыстанню эратычных цацак шпіёнку вучылі ў школе разведкі,
ці тое ішло ад прыроды.

Чэпмэн звярнулася да амерыканскага адваката Роберта Баўма з просьбай патлумачыць, ці можа яна звярнуцца ў суд у дадзенай сітуацыі. На думку Баўма, гэта магчыма, і ён мае намер працаваць па дадзенай справе.

Асабістыя фатаграфіі Чепмен з'явіліся ў прэсе. Яны былі зроблены ў той час, калі недалугая расейская Мата Хары была замужам за брытанцам Алексам Чэпмэном.

Здымкі носяць эратычны характар. Чэпмэн на іх зафіксаваная для гісторыі з садамазахісцкімі цацкамі і і прысоскамі на цыцкі.

Шлюб доўжыўся ўсяго два гады: імаверна, жыццё са звыклым брытанцам мала цікавіла начальства Чэпмэн, сапраўднае прозвішча якой — Кушчанка. І яна адправілася за акіян ужо як Чэпмэн — ідэальная трансфармацыя для шпіёнкі. Падмануты муж ахвотна апублікаваў фатаграфіі, калі грымнуў скандал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?