Больш за 70 замежнікаў праходзяць навучанне ў летняй школе рускай мовы ў БДУ.
Яна пачала працаваць 12 ліпеня на факультэце дауніверсітэцкай адукацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Як паведамляе прэс-служба ВНУ, навучанне ў школе праходзяць больш за 70 слухачоў з 16 краін: Вялікабрытаніі, Ірака, Ірана, Італіі, Йемена, Канады, Кітая, Лівіі, Нігерыі, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Паўднёвай Карэі і Японіі.

Школьны план, акрамя агульнага вывучэння мовы, у тым ліку вуснай, уключае прафесійна-арыентаванае валоданне. Штодзённыя заняткі ў аўдыторыі праходзяць з выкарыстаннем сучасных інавацыйных тэхналогій навучання — інтэрактыўныя, ролевыя, дзелавыя гульні; дыскусіі па тэмах міжкультурны камунікацыі; навучальныя экскурсіі. Заняткі ў школе працягнуцца да сярэдзіны верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?