Падборка найлепшых фільмаў і кніг пра кіраўніка Беларусі.

Кіно

«Звычайны прэзідэнт»

Рэжысёр — Юрый Хашчавацкі. Дакументальны фільм з адкрытай крытыкай Лукашэнкі з’явіўся ў канцы 1996 года. Стужка атрымала прызнанне за мяжой — узнагарода Берлінскага кінафестываля, Прэмія Сахарава. У Беларусі фільм быў забаронены.

«Плошча»

знятая тым самым рэжысёрам у 2006 па матывах масавых акцый пратэсту апазіцыі, стала своеасаблівым працягам «Звычайнага прэзідэнта». Хашчавацкі аддаліўся ад асобы Лукашэнкі, але, тым не менш, не упусціў магчымасці ўступіць з кіраўніком дзяржавы ў завочны дыялог і нават паказаць у стужцы частку свайго першага фільма.

«Гудбай, бацька!»

http://belsat-byfly.blog.tut.by/wp-content/uploads/belsat-byfly/2008/02/goodbye.jpg

Пры стварэнні 25-хвіліннага фільма стваральнікі ўзялі за снову стужку «Гудбай, Ленін». Фабула — пасля перамогі апазіцыі малады чалавек спрабуе стварыць для свайго бацькі, прыхільніка Лукашэнкі, стабільную і квітнеючую Беларусь у асобна ўзятай кватэры.

«Дзікае паляванне» і «Дзікае паляванне — 2»

— фільмы Паўла Шарамета, прысвечаныя знікненням людзей у Беларусі. Паказваліся ў эфіры Першага расійскага канала, але выразаліся беларускім АНТ і не трансляваліся на нашу краіну.

«МультЛічності» http://s51.radikal.ru/i133/1001/c1/2d64b4b6c620.jpg Расійскі серыял, у якім парадзіруюцца зоркі эстрады і палітыкі. У час газавага канфлікта асаблівая ўвага стваральнікаў была нададзеная менавіта асобе Аляксандра Лукашэнкі.

«Хросны бацька»

Новы фільм тэлекампаніі НТВ у цыкле расследаванняў «Чыстасардэчнае прызнанне».

Кнігі

«Выпадковы прэзідэнт», 2003.

http://kamunikat.org/assets/images/pubpage_9644-1.jpg і http://belaruspartizan.org/image-collection/jobbing_president_cover_02-128x-192x.jpg — розныя выданні.

Аўтары — журналісты Павел Шарамет і Святлана Калінкіна — былі асабіста знаёмыя з Лукашэнкам яшчэ да яго прыходу да ўлады. Кніга, як пазначана ў анатацыі, гэта «спроба раскрыць феномен Лукашэнкі і аддзяліць выдумку афіцыйнай прапаганды ад рэальных фактаў з жыцця беларускага прэзідэнта і яго асяродку». Другая частка выдання ўяўляе сабой падрабязны расповед Шарамета пра яго турэмнае зняволенне замест працягу біяграфіі Лукашэнкі. Продаж кнігі быў негалосна забаронены на тэрыторыі Беларусі.

«Лукашэнка. Палітычная біяграфія». http://russlovo.com/img/books/big/56777.jpg

Кніга выдадзеная ў Маскве ў 2005 годзе журналістам Аляксандрам Фядутам, які ў 1994 годзе працаваў у штабе Лукашэнкі, а ў 1995 годзе сышоў з Адміністрацыі прэзідэнта. У творы — публіцыстычны аповед аўтара. Як і кніга Шарамета, у адкрыты продаж яна не паступіла.

«Нашэсце»

Мастацкі твор, хоць аўтары і паспрабавалі надаць яму дакументальную форму. «Выбудоўваючы ўнікальны ланцуг з канкрэтных фактаў найноўшай беларускай гісторыі, паказанняў сведак, псіхалагічных сцэн, аўтар адкрывае схаваны ад людзей ценевы бок беларускага рэжыма», — пазначана ў анатацыі. Звышэмацыйная кніга на мяжы — ці нават за мяжой — фола. У тэксце прысутнічае ненарматыўная лексіка. Кніга выйшла ў 2005 годзе.

«Шклоўскія страсці»

Дакументальныя нататкі Вольгі Паўлавай, выдадзеныя у 1999 годзе. Гэта была першая кніга пра Лукашэнку. Аўтарка змушаная была эміграваць пасля напісання гэтай кнігі. Журналістка шклоўскай раённай газеты і мясцовага радыё была знаёма з героем сваёй кнігі ў тыя часы, калі ніякія палітолагі пра яго яшчэ не чулі, а калегі па аграрнаму корпусу выразна пасмейваліся над амбіцыямі і паводзінамі гучнагалосага дырэктара саўгаса «Гарадзец». Вольга Паўлава дэталёва і эмацыйна апісала свой шлях ад захаплення дырэктарам, дэпутатам, прэзідэнтам Аляксандарам Лукашэнкам — да горкага расчаравання ім. Жаночая назіральнасць і бясхібнае народнае пачуццё праўды робяць яе нататкі дакументам часу і цікавым чытвом. Натуральна, у адкрыты продаж кніга не паступала.

«Народны тэлевізар», «Пацалунак прэзідэнта ў розныя месцы»

Аўтар — Уладзімір Падгол. Брашура, якая перажыла восем перавыданняў і стала сапраўдным бэстсэлерам, — падборка самых смешных і недарэчных цытат Аляксандра Лукашэнкі.

«Лукашэнка. Дыктатар у калгасе Беларусь»

Аўтар — польскі журналіст Міхал Кацэвіч. Выданне накладам 200 тысяч асобнікаў выйшла ў 2007 годзе дадаткам да часопіса Newsweek Polska. Па характарыстыцы рэдактара выдання, кніга вызначаецца скандальнасцю і «жаўцізной»

«Аляксандр Лукашэнка: феномен беларускай мадэлі»

Аўтар — гісторык Рой Мядзведзеў. Кніга яшчэ толькі з’явіцца ў продажы праз пару месяцаў. Даследаванне прапануе пазітыўную ацэнку дзейнасці Лукашэнкі. Гісторык удакладняе, што перадусім яго цікавіў эканамічны аспект развіцця краіны.

«Аляксандр Лукашэнка»

Дакументальна-мастацкая аповесць была апублікавана ў 2000 годзе ў часопісе «Няміга літаратурная» Уладзімірам Якутавым. Аўтар вядзе замілаваны-ідэалістычны расповед пра дзіцячыя гады будучага прэзідэнта і яго юнацтва.

Адсутнасць афіцыйных біяграфій кіраўніка дзяржавы тлумачыцца катэгарычным нежаданнем Лукашэнкі, каб пра яго былі выдадзеныя кнігі.

Сваю ацэнкі дзейнасці прэзідэнта ў мемуарах давалі былы прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч, былы міністр замежных спраў Пятро Краўчанка, былы старшыня Вярхоўнага савета Мечыслаў Грыб, былы лідэр БНФ Сяргей Навумчык і іншыя палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?