Вёска Бель Горацкага павета. У гаспадара С. Т-ва нарадзіўся хлопец. Поп ахрысціў яго Іванам. Праз дзень маці, купаючы яго, угледзела, што гэта дачка. Стала яна галасіць, сабраліся суседзі, раіліся, што рабіць. Паслалі кумоў да папа. Поп адразу асудзіў: «Завіце вярхоў!» Так і пакінулі хлапцом.

«НН». № 23–34. 1910

Васіль Быкаў: Ключавы гістарычны момант для кожнай нацыі — гэта нацыянальны суверэнітэт і свая дзяржава. Калі ёсць незалежнасць — з’яўляюцца аб’ектыўныя ўмовы для разьвіцця нацыянальнай культуры; калі ж гэтага не будзе, калі Беларусь зробіцца чарговай правінцыяй Расейскай імперыі — вельмі хутка не будзе нічога. Не будзе беларускай культуры. Для мяне гэта абсалютна ясна, таму што слабая беларуская самасвядомасць не вытрывае той навалы масавай культуры, якая насоўваецца з Захаду, і дзяржаўніцкай таталітарнай русіфікацыйнай хвалі, што ідзе з Усходу.

«НН». № 26. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0