На фэсьце «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім ураджэнец Вялейкі Зьміцер Казлоўскі трапіў на вочы да прадусэра Ігара Зныка. Цяпер 20-гадовы бард рыхтуецца да напружанай працы.

— Зьміцер, якія ўражаньні ад фэсту?

— Фэстываль насамрэч аказаўся невялічкім. У Беларусі ладзяцца больш маштабныя фэсты. Але мерапрыемства кляснае тым, што яно арыентавана на беларускамоўную сьпеўную культуру, прычым маладую. Толькі адзін удзельнік, Уладзімер Цанунін зь Вялейкі, прадстаўляў старэйшае пакаленьне.

— Чаму сёлета на «Восені» ня быў абвешчаны галоўны ляўрэат фэсту?

— Гэта пытаньне да журы. Можа, сапраўды гэта сьведчыць пра ніжэйшы ўзровень у параўнаньні зь мінулым годам.

— Табе была зроблена прапанова аб супрацоўніцтве з боку прадусэра Ігара Зныка.

— У найбліжэйшы час мяркуецца зрабіць запіс. Яшчэ ня ведаю, наколькі можна гаварыць пра альбом, але гэта будзе працоўны запіс. Таксама гаворка ідзе пра тое, каб узімку паканцэртаваць у Польшчы.

— Пра што твае песьні?

— Песьні дзеляцца на дзьве часткі. Першыя — пра сытуацыю ў Беларусі, аб свабодзе, вольным жыцьці. Іншыя песьні — роздум над сваім існаваньнем, над сэнсам жыцьця.

— Хто з бардаў паўплываў на тваю творчасьць?

— Найбольшы ўплыў Андруся Мельнікава — найбольш ягоных сьпеваў чуў ужывую і часта сустракаўся зь ім. Таксама я сябе часам успрымаю пасьлядоўнікам Сержука Сокалава-Воюша.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру