Кіраўнік Вышэйшага савета «Адзінай Расеі», спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў выказаў здзіўленне з нагоды запрашэння Міхаіла Саакашвілі для выступлення ў эфіры беларускага тэлебачання.

«Для нас, для Расіі, спадар Саакашвілі — ізгой, ніякіх адносін з ім няма і быць не можа», — заявіў ён, каментуючы гэтую падзею.

«Любое паляпшэнне адносін з Грузіяй можа быць толькі ў тым выпадку, калі прэзідэнтам у гэтай краіне будзе іншы чалавек», — сказаў Грызлоў, падкрэсліўшы, што гэта асабістая пазіцыя.

«Тыя, хто дае магчымасць Саакашвілі адчуваць сябе прэзыдэнтам, у тым ліку ў іншай краіне, прымаюць рашэнні, якія не могуць паўплываць на паляпшэнне адносінаў з Расіяй», — заключыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?