Рэспубліканскаму тэатру беларускай драматургіі прысвоілі званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў РБ 6 ліпеня.
Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе. Першым яго кіраўніком быў Валерый Мазынскі. З 2000 года тэатр узначальвае Валерый Анісенка.