Раніцай 17 ліпеня ў Адэскі порт прыбыў танкер «Мінерва Зое» з чарговай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі.

На борце танкера знаходзіцца 76.532 тоны нафты маркі «Санта-Барбара». Разгрузка пачнецца сёння вечарам і зойме двое сутак.

Гэта ўжо чацвёрты танкер з венесуэльскай нафтай «Санта-Барбара» для Беларусі. Першы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня, трэці — 29 чэрвеня. Уся гэтая нафта перапрацоўваецца на Мазырскім НПЗ, куды пастаўляецца з Адэсы цыстэрнамі па чыгунцы.

Як паведамлялася раней, пяты танкер ў якасьці эксперыменту будзе пастаўлены праз эстонскі порт Мууга, а затым па чыгунцы — на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан». Чакаецца, што гэта адбудзецца ў трэцяй дэкадзе ліпеня.

Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасць паставак венеэсуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?