Уцечка аміяку на прыватным прадпрыемстве «Гомельская універсальная база» была зафіксавана недзе апоўдні 16 ліпеня.

У памяшканні прадпрыемства размешчаны чатыры кампрэсарныя ўстаноўкі для забеспячэння хладагенам 13 халадзільных камер, у сістэме знаходзіцца пяць тон аміяку.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, устанавілі, што ў кампрэсарным аддзяленні з-за павышэння вонкавай тэмпературы адбылося параванне аміяку з фланцавага злучэння дыхальнай арматуры рэзервовай кампрэсарнай устаноўкі. На момант інцыдэнту работы ў памяшканні не праводзіліся. Пасля таго як спрацавала сігналізацыя, машыністы халадзільнай устаноўкі ліквідавалі ўцечку.

Колькасць аміяку, што выйшаў з устаноўкі, не перавысіла кілаграма. Канцэнтрацыя пароў аміяку ў памяшканні кампрэсарнага аддзялення дасягнула 10-разовага перавышэння дапушчальнай мяжы. Пасля праветрывання паветра ў памяшканні было ачышчана ад атрутнага рэчыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?