«Інфармацыйная вайна, распачатая расійскімі тэлеканаламі супраць Аляксандра Лукашэнкі — ніякі не клопат пра парушэнне дэмакратыі ў Беларусі, а звычайнае крамлёўскае палітыканства», — кажа прэтэндэнт у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі, каментуючы чарговы маскоўскі фільм пра Лукашэнку.

Нібыта выкрывальніцкія фільмы, паводле Рымашэўскага, не сведчаць пра тое, што Расію раптам зацікавіла высвятленне праўды пра знікненне людзей ў Беларусі, парушэнне правоў чалавека і іншыя праявы дыктатуры, пра якія усім вядома ўжо 15 гадоў. Гэта — адказ на шантаж кіраўніка Беларусі па пытаннях мытнага саюза, атрыманне энерганосьбітаў з альтэрнатыўных крыніц і гучныя антырасійскія заявы.

«Расія, магчыма, будзе прадпрымаць нейкія захады па змене альбо аслабленні рэжыму. Лукашэнка, які толькі сітуатыўна выглядае этакім паборнікам незалежнасці, насамрэч проста чапляецца за ўладу. І задача палітычнай альтэрнатывы перахапіць уладу ў яго, не аддаўшы яе ў рукі Расіі і яе стаўленікаў.

Расейцы такія ж дэмакраты, як Лукашэнка — незалежнік.

Калі справа дойдзе да адкрытага супрацьстаяння мы, хрысціянскія дэмакраты не будзем падтрымліваць ані рэжым, ані імперыю, а павінны рыхтавацца ўзяць уладу ў свае рукі.

Шмат чаго ў цяперашняй сітуацыі залежыць ад рашучасці беларускіх дэмакратычных палітыкаў, і хрысціянскія дэмакраты гатовыя аддаць для дасягнення перамогі ўсе сілы», — сказаў Віталь Рымашэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?