Лідэр кампаніі «Кажы праўду» Уладзімір Някляеў мае намер стаць «народным дэлегатам» чарговага Усебеларускага народнага сходу. Для гэтага актывісты кампаніі гатовыя сабраць 20 тысяч подпісаў. Пра гэта палітык заявіў 19 ліпеня ў Менску на канферэнцыі прадпрымальнікаў.

«Мы вылучым свайго народнага дэлегата на гэты самы Усебеларускі нацыянальны сход, каб наш народны дэлегат там сказаў дэлегатам ад улады народную праўду, — сказаў Уладзімір Някляеў у інтэрв’ю «Беларускаму партызану». — Па нашых падліках, для таго каб стаць дэлегатам хапіла б і 2 тысяч подпісаў. Але мы збяром ў 10 разоў больш. Прынамсі, такія планы ў нас ёсць. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца».

Варта адзначыць, што ў 2006 годзе кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін таксама паспрабаваў прайсці на Усебеларускі народны сход. Але быў збіты і затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў у цывільным. Разам з палітыкам тады пацярпелі яшчэ некалькі сяброў ягонага выбарчага штабу, а таксама асвятлялі гэта мерапрыемства журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?