Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе пра тое, што ў гэтыя выхадныя дні будзе весці «масіраваную адпрацоўку дарог і магістраляў» з мэтай выяўлення парушальнікаў правілаў дарожнага руху.

«Асаблівая ўвага будзе нададзена такім парушэнням, як выкарыстанне сотавай сувязі падчас руху, непрышпілены рэмень бяспекі, хуткасныя рэжымы руху, а таксама выкарыстанне вадзіцелямі матацыклаў, мапедаў і скутэраў без моташлемаў», — папярэджвае Дзяржаўтаінспекцыя.

Паведамляецца таксама, што з 13.00 24 ліпеня будзе часова абмежаваны рух транспарту па цэнтральных магістралях сталіцы (МКАД — праспект Незалежнасці — праспект Пераможцаў) у сувязі з правядзеннем парада матацыклістаў, якія будуць рухацца ў Лагойск на фестываль байкераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?