Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу.

Як вядома, асноўнай мэтай Балонскага працэсу з'яўляецца стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яе далейшае ўдасканаленне. Гэта дасць магчымасць павысіць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі ў сучасным свеце.

Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс будзе садзейнічаць збліжэнню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і еўрапейскай сістэм вышэйшай адукацыі; узмацненню інтэграцыі сфер навукі, адукацыі і высокатэхналагічнай вытворчасці; доступу ў еўрапейскую сетку забеспячэння якасці адукацыі і правядзенню міжнароднай акрэдытацыі беларускіх універсітэтаў, удзелу нацыянальнай вышэйшай школы ў акрэдытацыі сістэм адукацыі іншых дзяржаў; укараненню нацыянальных механізмаў ацэнкі, гарантый і пацвярджэння якасці адукацыі, сумяшчальных з агульнаеўрапейскімі; забеспячэнню сумяшчальнасці на еўрапейскім узроўні розных адукацыйных інстытутаў, праграм і навуковых ведаў; пашырэнню доступу да еўрапейскіх праграм акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва, а таксама павышэнню прывабнасці нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі для замежных абітурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?